Я не шукаю сабе апраўдання,
Не шукаю ў душы цішыні.
Падымаюся кожнае ранне,
Прабачэння прасіць у вышыні.
За сябе і за ўсіх, хто са мною,
Хто пайшоў ад мяне і хто ёсць.
За вас я малю адкрытай душою,
Б’ючы ў сабе сваю злосць.
За здрады, за вольнасць і злосць,
За ўсё, што люблю і не люблю.
За тое, што тут я ёсць,
За тое, што я існую.
Шукаць апраўдання сабе не хачу,
Хай сціхне ў душы надрыўны плач…
Закрыю я вочы… быццам лячу,
Ты, неба, за усіх прабач.