Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

За ўсе скарбы

Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

Олі

За ўсе скарбы на свеце
Для мяне даражэй
Заручальны пярсцёнак,
Што мяне беражэ.

А ў вачах стане цёмна –
Да святла давядзе.
Заручальны пярсцёнак –
Выручальны ў бядзе.

Знак увагі-павагі,
Згоды знак залаты
Надае мне адвагі,
Дадае дабраты.

Станаўлюся, здаецца.
Залацейшым я сам,
Прытуліўшы да сэрца
Гэты мой талісман.

Быццам голуб паштовы,
Акальцованы ім.
Дай Бог добрыя весткі
Мне прыносіць сям’і.

Заручальны пярсцёнак,
Што любоў беражэ,
За ўсе скарбы на свеце
Для мяне даражэй.