Забінтуй ты мне ногі абдымкамі жарсці,
Заручы нашы вочы даўкай палёгкай
Пацалункам шляхетнага ў росах світанка
Забінтуй маё сэрца чаканай аблогай.
Падары па аскепках свой цень небакрайны,
Распрані маю душу сунічным паглядам.
А пасля, калі пойдзеш, мой сон неахайны
Ты ўвазьмі за сабой… на ўсялякі… выпадак…