Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Забыўся ледзьве чуйным сном...

Яшчэ не ацэнена
Забыўся ледзьве чуйным сном,
А нехта ходзіць пад акном.
— Хто там? — пытаю ў цемры строга.
                — Твая трывога.
 
Ад шыб няўлоўных шолах чую,
Да рання сны свае арфую.
— Хто там? — спрасоння халадзею.
                — Твая надзея.

Здаецца, з яснай сінявы
Мне надтачыў хтось рукавы.
— Хто там? — заінееў ад поту.
                — Твая работа.

Я падрамаць яшчэ ахвочы,
Але шукае промень вочы.
— Хто там? — пытаюся ў здзіўленні.
                — Тваё здзяйсненне.