Ах які ты задавака!
Нават шэранькі сабака
Гаўкнуць на цябе баіцца
Ды схапіць за нагавіцы.
Задавака важна ходзіць...
Смешна так сябе паводзіць.
Усім здаецца -- ён начальнік,
А на самой справе -- "чайнік".
Задавака глядзіць зверху
І на ўсіх наводзіць вэрхал,
Важны, быццам бы варона,
Хоць надзень яму карону.
А дзе ж сціпласць, задавака?
Ды няма зусім ніякай.
Гонар ёсць, мазгоў няма,
Не шукайце іх дарма.