Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЗАФiЛЬЦЫ

Яшчэ не ацэнена

i зноў прыснiлiся – Зафiльцы,
Мясцiны таямнiчыя:
Там мае мары-навальнiцы
i ранiцы сунiчныя...

i помню ўсё я да драбнiцы:
Парэчак пах...
i касачы...
Хачу даўно ў свае Зафiльцы
Ад тлуму горада ўцячы.

Ды ад абставiн – дзе падзецца,
Куды ад смутку уцячэш?...
Зiма за горадам кладзецца,
Як на паперу белы верш.

Верш нехта кемны прачытае
i iншым зможа паказаць,
А снег за вокнамi растае,
Як i тугi маёй пячаць –

Па тых мясцiнах таямнiчых,
Дзе мне шчаслiвым больш не быць...
Зафiльцы...
Свечачкай грамнiчнай
Гарыць святло ўспамiн, гарыць.