Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зайграй

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Зайграй, загрукай на цымбалах,
у душы знайдзі струну агня,
шукай і ноччу і пад грукат дня,
хай шчасця шмат ці мала.
Зайграй, знайдзі струну агня!

Пад цемру патанцуй душа,
знайдзі прытулак у каханні,
народзіць хай другое ранне
і загудзіць у вушах.
Зайграй, знайдзі струну агня!

Пакінь усю прыкрасць пражытога,
знайдзі іскру ў глыбіні,
не пакідай яе, прымі,
ад чорта падарунак, альбо бога?
Зайграй, знайдзі струну агня!