Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зайграй, зайграй, хлопча малы

Сярэдняя: 4.6 (16 галасоў)
Зайграй, зайграй, хлопча малы, І ў скрыпачку, і ў цымбалы, А я зайграю ў дуду, Бо ў Крошыне жыць не буду. Бо ў Крошыне пан сярдзіты, Бацька кіямі забіты, Маці тужыць, сястра плача: «Дзе ж ты пойдзеш, небарача?..» Дзе ж я пайду? Мілы Божа! Пайду ў сьвет, у бездарожжа, У ваўкалака абярнуся, З шчасьцем на вас азірнуся. Будзь здарова, маці міла! Каб мяне ты не радзіла, Каб мяне ты не карміла, Шчасьліўшая ты бы была! Каб я каршуном радзіўся, Я бы без паноў абыўся: У паншчыну б не пагналі, У рэкруты б не забралі І ў маскалі не аддалі. Мне пастушком век ня быці, А ў маскалях трудна жыці, А я і расьці баюся, Дзе ж я, бедны, абярнуся? Ой, кажане, кажане! Чаму ж ня сеў ты на мяне? Каб я большы не падрос Ды ад бацькавых калёс. Nike LeBron 16


Якія бы пытаньні ні ўзьнікалі

Якія бы пытаньні ні ўзьнікалі паводле існаваньня П. Багрыма як гістарычнай асобы, але верш ён зладзіў ладны.Выдатны ўзор абразнасьці і рытмікі.Для тагачаснай беларускай літаратуры - ява унікальная. Жаль, што не захавалась іншых твораў гэтага аўтара.

Прыемна чытаць. Лявон.

Прыемна чытаць.
Лявон.

вельмі люблю гэны верш. Ён

вельмі люблю гэны верш. Ён для мяне адно з найлепшых успамінаў дзяцінства. З яго амаль пачыналася маё замілаванне беларускай мовай.