Захапляе-заварожвае
Пушчаў, рэк, азёр зямля…
Ах, якая ты прыгожая,
Беларусь мая!
Між Літвою, Украінаю…
Для ўсіх нацый ты свая…
Ах, якая ты гасцінная,
Беларусь мая!
Дыхту ўсім давала ворагам —
Зблізку лезлі ці здаля…
Ты адвеку непакорная,
Беларусь мая!
Годна, чынна між народамі
свой пасад ты заняла…
Сёння — вольная, свабодная
Беларусь мая!
Песня ў садзе салаўіная…
Не стрымаць мне пачуцця…
Ты да болю сэрцу мілая,
Беларусь мая!
У бары зязюляй казана
Доля светлая твая…
Пра цябе шмат песень складзена,
Хай гучыць яшчэ й мая!
вельмi прытарна... нават
вельмi прытарна... нават непрыемна
Разумею. "Пятай калоне"
Разумею. "Пятай калоне" падавай бэшчанне "зямлі пад белымі крыламі". Не пайшло тут так, як жадалася "нашым"...