Сонца на ўзывышшы,
Вецер карак рве...
Каб паўстаць за веды...
На сталым кані...
Дзе дзяды лічылі,
Быў у іх закон...
Ўсё што засталося,
Хавалася ў схрон...
Думка там гуляла...
Хай няма бяды...
Але калі здрада,
Суп без лебяды...
Скачуць па Краіне,
Мужныя сыны...
Воля ў вяселлі,
Сум у дні вайны...
Дзейсці там пад лесам...
Спалучыўся спор...
Адказалі разам...
І далі адпор...
Шэпча та бабуля...
Дзеду на вушко...
Ці ня ты ганяў тых,
Здраднікаў у пякло...
Памаўчаў дзядуля...
І слюну сплюнуў...
Што казаць бабуля...
Я іх праглынуў...
Бо яны такія...
Салодкія былі...
Танчылі пад лесам...
І здек нам усім няслі...
Танчыць та бабуля...
З дзедам гапакі...
Той хто прыйдзе з мечам...
Чакаем ля ракі...
Будзе вам павага...
Па рацэ той плыць...
Нораў свой у труне...
Ў той рацэ студзіць...