Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Захопніцкі абоз

Сярэдняя: 2.8 (5 галасоў)
Захопніцкі абоз У памяць аб падзеях 1941 года Захопніку патрэбна краіна-каравай. Да лап не прыбярэ наш непераможны край!.. Купаючыся ў леце, пужаючы стракоз, праз Панямонцы едзе захопніцкі абоз. Павозкі акупантаў на гумавым на ходзе, на колах на губастых праз Панямонцы коцяць. У кожную запрэглі бясхвостых коней двух – і коціць, бы ўгарэлы, фашыст на поўны дух. Бясхвостыя кабылы – з магутнымі нагамі – у вёсачку ўступілі (падковы нібы камень). Пакрыты груз брызентам. Гучыць губны гармонік. Фашыст тытунь з кісетаў пакурвае, гамоніць. Ад вёскі фрыцу трэба, каб хлеб яму давалі, – па-руску просіць хлеба, яго за водар хваліць. А Гітлеру патрэбна краіна-каравай. Да рук не прыбярэ нас фашыстаў галава! Nike Business