Залаціцца зямля, залаціцца. Сцеле цёплыя коўдры сабе. Ёй лістота ў завею прысніцца І сагрэе ў халоднай імгле.
Залаціста-агністыя строі Будуць доўга вярэдзіць спакой, Як таемныя згадкі і мроі Між мінулым і будучым днём.