Залатыя калоссі пачуццяў сваіх,
Пажынаў я, у далёкім юнацстве,
Прыгажосці шукаў на гэтай зямлі
І кахання, як першага шчасця,
Ды ў імклівасці часу, сустрэць не гадаў,
Горыч страт, немату адзіноцства,
У якіх скамянела, застыла душа,
Як той хлеб, што падалі ў сіроцстве.
Усе мінуўшыя дні ланцугом нанізаўшы,
Склаўшы іх у гады, быццам мігам,
Я цяпер, пад канец маладосці заўважыў,
Што жыццё, як раскрытая кніга,
Што ўсё пражытое, як глянеш назад,
Было пошукам шляху, выйсця
І пачаткам блукання ў далягляд,
Па імклівых старонках жыцця.
-14.11.1986