У птушак сёння – шумна так, Адна адну перапявае. Пляскоча ў возеры шчупак, Бузу гулліва паднімае.
Гамонкай поўніцца абсяг Пад рытмы дзятлавай чачоткі, I толькі спяць на ланцугах Людзьмі зняволеныя лодкі.