Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Замаўляю квіток у вечнасць...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Замаўляю квіток у вечнасць -
Размаўляю па-беларуску.
Каб было што нашчадкам несці,
Сабіраю я словы ў хустку.

Сабіраю я іх па кроплі,
Сабіраю я іх старанна,
Бо знікае ў нябыце мова,
Бо крывіць ў яе сэрцы рана.

Каб было што нашчадкам несці,
Толькі слова жывое трэба.
Размаўляю па-беларуску
Бы чытаю малітву да неба.

Размаўляю па-беларуску.
Я ніколі не буду мімам.
Патанае мой край ў мове рускай,
А свая жабраком ідзе міма.