ЗАПАВЕТ
прысак раздзьмухай адчуй
боль не боль роспач не роспач
калі німб паўстане ўваччу
калі поўня узыдзе тройчы
калі ўквеціцца твар не твой
сумна-прывідным прыпамінам
калі ўскоўдраны ймглой сувой
ахіне цябе і абдыме
напярэймы табе скрозь сон
вымнке якскарка разумення
поўня поўная галасоў
на каменне ставай каленьмі
на нябёсы глядзі і ведай
ведай тое што нельга ведаць
ведай тое што нельга бачыць
ведай тое што нельга чуць
і вітай маладую ісціну —
мрою дзён сарамліва кратай