Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Запознены пацалунак

Яшчэ не ацэнена

Запознены пацалунак

Успаміны вярэдзяць сэрца,
Калі бачу я гэты завулак.
Паўстаюць тваіх воч азерцы,
Твой запознены пацалунак.

Аб ім марыла ў школе, тады,
Як на балі з табой танцавалі,
Ты ж прынёс мне яго праз гады,
Калі вусны чакаць перасталі.

Майго сэрца ужо не кранаў
Шэпт гарачы прызнання ў каханні.
Ты дзяўчат кожны вечар мяняў,
Ў снах ішоў да мяне на світанні.

У душы маёй холад завей,
Адчуваю адно шкадаванне.
Ты спазніўся… Каб крыху раней
Мне прызначыў ты гэта спатканне.

1979г.