* * *
- Ну што, Натхненне? Зноў блукаеш дзесьці?
Не дазваляеш мне за вершы сесці.
То будзіш сярод ночы: «Уставай!»
То ленасці падсыплеш мне ў чай.
А ў мяне утульна так. Глядзі.
Прыходзь. З табой на пару пасядзім.
І музыку паслухаем- рэлакс.
Прыйшло! ..
Бягу за стол. У добры час!
* * *