Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Запрашэнне да сябе

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Даспадобы гэтка справа:
частаваць кагосьцi кавай,
моучкi слухаць, спачуваць,
ды аб нечым разважаць.
Ты заужды, прашу мiлосцi,
сябра мой, хадзi у госцi
да мяне, дзе цiш ды кава,
дзе утульна i цiкава.

***

Вечар цудоуны,
прыемная кава.
У гэтай будове
цябе сустракала.
Ты ж не убачыш
майго вандравання-
сёння пайду
да сябе на спатканне.

***

У мяне у пакоi
гарыць лiхтар чырвоны,
але нiчога дрэннага не думай,
бо ён лагодзiць змораныя думы
I цяплынёй пяшчотна ахiнае.
Ды колер гонару, нарэшце,
гонар мае.

***

Ужо вiльготна ад слаты
на брудзе шэрага асфальту.
Iрвецца вецер напрасткi
пад спевамi вясновых альтау.
I з iм гучыць мая душа,
ды сэрца б”ецца палахлiва.
Насустрач марам мкне яна.
У спадзяваннi яе сiла.

***

Калыхае цiха мары
стужка Свiслачы рахмянай.
Верхалiнамi таполь
зелянее неба столь.
А драуляныя хацiны-
старажытнасцi успамiны-
прытулiлiсь галавой
у непарушаны пакой.
I бялеюць востры вежы
ля будынкау беласнежных ,
што як волаты узнялi
свае целы ад зямлi.
Чырванее пан-касцёл
жарам-полымем наукол.
Дакранусь яго цаглiн-
не сумуе хай адзiн.
Горад светлы i шырокi,
дзе брала свае вытокi
рэчка дзiуная Нямiга,
прада мною быццам кнiга.
Перагортваю старонкi,
адчуваю велiч тонкi,
подых даунасцi былой-
I суцiшваецца боль.

***

Божа, як мне страшна.
Холад перабiрае у пальчатках
сённяшняе i учорашняе-
усё ад пачатку.
У шыбiну грукае дождж,
Чорная смага па-над зямлёй.
Гэта звыродлiвы смоуж
п”е не нап”ецца крывi.
Вецер пялёсткi зрывае
з васковых кветак.
Свечкай адзiнай ззяе
у небе ветах.

***

Я ведаю, што цыгарэта
так не пасуе
да твару майго.
Але што мне з гэтага?
I што было б з таго,
калi б я нiколi ня ведала
як курыцца дым ?

***

Ты пайшоу.
Ну добра.
Так-iдзi!
Не узваруша сэрца
шкадаванне.
На тваёй засмучанай
грудзi
звянуць кветкi
белыя кахання.
Мне усё роуна
хто ты i адкуль,
як назваць
усе гэты падзеi,
што балюча-горача
ад куль,
куль маёй
няспрауджанай надзеi.
Мне усё роуна-
што цябе судзiць.
У гэтым жа
нiхто не вiнаваты,
што з камення
сэрца не балiць
I сваёй не адчувае
страты.

***

А мне сёння
усё роуна.
Я шляхi свае
звязала
беспрытульныя
у кола.
Колам час
адпрасавала.
Красавала
зорка ураннi.
Вось яно-
маё свiтанне!

***

Так было
I будзе зараз:
пойдзеш ты,
а я застанусь.
Ты такi вандроунiк
вечны.
Я жа баулюся
галечай.
Гэтак добра
мець нiчога,
акрамя сябе i Бога.

***

Восень…
З галiнак пацёклi
слёзы
мне па душы.
Паглядзi i адчуй
хараство самоты.
Дзе яна-там i я,
а ты…
А ты назаусёды недзе
у далёкiм свеце.

***

Мне б пайсцi як снег
празрыста-лёгка
за табой нябачнымi
шляхамi.
Адшукаць свой лёс
сярод аблокау
i растаць нячутна,
нечакана.
Снег заусёды
лашчыць i турбуе;
да зямлi ляцiць,
на ёй знiкае.
Так i я-
тваё цяпло адчую
I зраблюся
быццам нежывая.

***

Ярчэла на небе зорка,
звала за сабой свiтанне.
А мне на душы так волка.
Вярнiце маё каханне!
Варнiце былыя крылы
I песнi мае , i маленнi !
Вярнiце, што так любiла!
Я стану хоць на каленi.
Я болей не прагну шчасця
умоунага у цёплай хаце.
Вярнiце маё каханне!
З пакутай былой аддайце!

***

За вакном дагарае Сонца,
як згарае маё жыццё.
Прада мной i за мной бясконцасць-
невымернае небыццё.
Я пайду назаужды калiсцi,
дзе няма нiякiх дарог.
Памалюсь, каб заусёды лiтасцiу
да Айчыны быу пане-Бог.
Як пакуты Хрыста-Збавiцеля
яе боль не магу трываць.
Кроу i слёзы Яе пралiтыя
несуцiшана мне баляць.
За вакном дагарае Сонца,
залацiстыя промнi шле.
Як апошнiя Абаронцы
дбiвалiсь яны на шкле.