Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЗАСМУЧАНАЯ ДУША.

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Сёння вершык сеў чаркАць.
А пра што…
Забыўся…
Каву п’ю – давАй чакАць…
Думка каб з’явілася…

Думка лЕзе…
У мазгі ?
Ці з мазгоў шкрабЕцца ?
Пра якіясьці даўгі,
ад якіх –
нікудЫ ня дзЕцца…
КамунАлка ?..
Аплаціў…
Хатні тэлефон ?.. КрэдЫты ?..
Думка ж мОзгі атрУціла,
пра нЕшта,
прызабЫтае…

Поўгадзіны,
як дурнЫ,
думаў – што, каму павінен…
Вершык напісаў смурнЫ…
Без якой прычыны…

Думку ціха прыдушЫў,
пра даўгі – з адчАю !
Дзе ж вы,
думкі для ДушЫ ?
Каву п’ю…
ЧакАю…

30 верасня 2013г.

**(сёння – сегодня; вершык – стишок; каву п’ю – кофе пью; чакАць – ожидать; Думка – Мысль; атрУціла – отравила; поўгадзіны – полчаса; павінен – должен; смурнЫ – омрачнённый; з адчАю – от отчаяния).