Заснуць ад водару магнолій На фоне квецені садоў І больш не аднавіць ніколі Стракатасць маладых гадоў. Не смерці прагнучы, а волі, Вярнуць сабе апошні доўг, Каб не з тугой, а з весялосцю Пайсці ў нябыт па хісткім мосце...