Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Застольная

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Няхай жыве паўкварта,
А то няхай і больш
Такое моцнай, вартай,
Каб аж глушыла боль.

Жыве хай хлеба луста,
Здабыта ў барацьбе,
Вароная капуста,
Капуста так сабе.

Няхай жыве аладак
Вялікі вельмі лоўж,
Пакладзеных ў парадак
Упоперак і ўздоўж,

З прыправаю і з макам,
Намочаных, сухіх,
Па форме – усялякіх,
Вялікіх і малых.

Няхай жыве заўсёды
Кісель. І буракі
На ўсе лады і моды
І бульба і гуркі.

Хай бульбе беларускай
Нясе пахвалу век
Па рускіх і нярускіх
Зямельках чалавек.

Гавяжая рабрынка
Таксама хай жыве,
І будучая свінка
Ў нязробленым хляве.

І малака хай мора
Выходзіць з берагоў
З набытых намі скора
Нядоеных кароў.

Жыве хай наша хата
У зелені садоў,
Каб у ёй было багата
І сала, і пладоў.

Жыве хай наша свята.
І дружба між сяброў.
Хай між народаў свету
Жыве мір шмат вякоў.

Няхай жыве паўкварта,
Няхай жыве стакан!
Няхай жыве і Марта,
Няхай жыве і Ян.

06.11.1945, Н-Галоўчыцы