Затрымайся яшчэ на хвіліну,
каб даслухаць сімфонію сноў,
каб наведаць са мною краіну,
дзе жывуць мае вершы без слоў.
Мы з табою наш храм пабудуем
пад халоднымі крыламі зор
і каханнем сваім замацуем
яго сцен непаўторны ўзор.
I не згасіць злы вецер пустынны
нашых сэрцаў агонь малады...
Затрымайся яшчэ на хвіліну,
каб застацца са мной назаўжды.