Халодныя зоры гарачай рукой
я кратаю — кропелькі сонца.
Пакіньце мне права застацца сабой,
і зоры сагрэць мне даэвольце.
Узняўшы свой ветразь над шумнай ракой,
забуду спакой і забавы.
Пакіньце мне права застацца сабой —
маё неад'емнае права.
У бойцы крывавай з атрутнай маной
за рукі мяне не трымайце —
пакіньце мне права застацца сабой,
астатняе ўсё забірайце!
Стрываць дапаможа мне скруху і боль
блакіт крылаў роднага неба.
Пакіньце мне права застацца сабой —
і больш мне нічога не трэба!
Апошнiя водгукi
16 часов 11 минут назад
2 дня 21 час назад
2 дня 21 час назад
3 дня 11 часов назад
3 дня 19 часов назад
6 дней 20 часов назад
1 неделя 1 день назад
1 неделя 5 дней назад
1 неделя 5 дней назад
2 недели 3 дня назад