З маленства нас любяць жанчыны,
Перш – хлопчыкаў,потым мужчынаў,
Спачатку – маці і сёстры,
Потым – сяброўкі,
Пасля – каханкі,
З вечара да ранку,
А потым – жонкі.
За імі ўдагонкі-
Нашы дочкі-дзеткі,
Кахання кветкі.
А пасля,як дзяўчо падрастае,
Большае тых,каго яна кахае:
Спярша – маму і тату,
Потым – сястру і брата.
Пасля хлапчука-суседа,
Далей аднакласніка-непаседу,
Затым – студэнта,
А ў рэшце – мужа.
Потым сваіх дзетак любіць дужа,
А далей – унукаў…
Жыццё такая,вось,штука:
Яно ідзе з любоўю жанчын
Да нас,такіх разнастайных,
Парою – няскладных,мужчын.
А ў кожнай жанчыны
Любімы мужчына – свой.
І ўсялякі мужчына аддасць увесь свет
Толькі ёй,сваей, адной…
І жывуць жанчыны на радасць мужам,
Дзецям і ўнукам.Усім нам.