Усё — ёсць яд.
Усё — ёсць лекі.
Пот — як медаль
на іх целах.
Яны бягуць,
у лёгкіх — вецер.
Я п’ю нектар
з правінцыі Шампань.
Мае глыткі —
іх кіламетры.
У кожнага
асобны марафон.
Але мы дыхаем
аднолькавым паветрам,
і ўсе мы бачым —
што няроўны гарызонт.