Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Завалы

Яшчэ не ацэнена

З сям’ёю наведаўшы родны своў кут,
Аблашчаны мілаю Віліяй тут,
Сцяжынай праз лес
На прызначаны час
Ў мясцовы храм кнігі – духоўны ачаг,
Запрошаны, я на сустрэчу спяшыў
Да тых, каму вершы мае да душы.

Маленькі сынок мой заснуў на руках, -
З ім так забаўлялася нянькай рака!

Як раптам убачылі: дрэвы ляжаць
На нашай дарозе, і шмат іх, на жаль.

Калісь ураган тут, відаць, вар’яцеў –
Усё лесу войска пакласці хацеў.

І мы падаліся наперад далей.
Хоць змора лягла нам на плечы,
але
Трымаліся стойка старэйшы мой сын
І жонка мая, -
Я ўсміхаўся ў вусы...

Не так і на мала спазніліся, –
дзе
Чакала нас столькі прыемных людзей...

...Так многа гадоў да свайго чытача
Я ўпарта ішоў праз завалы падчас...