Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Завітаў да мяне АнЁльчык.

Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.

НепакОй у сЭрцы затурбОціў,
пра жЫццё унУкаў ды дзяцЕй…
Я стАры ўжо, і нямА той мОцы,
каб іх Лёс трымАць ў сваёй руцЭ…

Я паклІкаў да сябЕ свайго АнЁла,
што з дзяцІнства мянЕ шчЫльна апякАў…
Толькі дзЕсьці быў, напЭўна, ён далЁка,
мАбыць, Богу справаздАчу дакладАў…

Што ж рабІць ?...
ТурбОта рЭжа сЭрца,
дзе ж падтрЫмку шчЫрую знАйсці…
Я ж з АнЁлам спрАвы вырашАў з малЕнства,
з Іншым кім ня трЭба і вясцІсь…

Я сяжУ апОўначы у дУмках,
сЭрца б’е крывЁю мне у скрОні…
Раптам чую:
– Ну-ка, дзед Алег, пасУнься,
я – ад унУка тваягО, МірОна…

І прысЕў, каля мяне АнЁльчык,
і такІ ж, як і Мірон, малЫ…
Ён размОву вёў, са мною, гЭтай нОччу,
каб ня браў турбОт да галавЫ…

Што былА сустрЭча, у АнЁлаў,
тых, што пры унУках, ды пры дзЕцях…
І яго – мянЕ каб супакОіў,
вЫдзелілі з дОбрай вЕсьццю…

Да старОга – сАмага малОга,
каб турботы перастАлі калаціць…
Што даюць АнЁлы слОва –
прыглядаць за ўнУкамі з дзяцьмі…

ЧмОкнуў мАлы мне ў сівую скрОню,
быццАм бы унУчак мой, Мірон…
І зляцЕў увЫсь, АнЁл майго МірОна,
бо павІнен быць каля МірОна ён…

ЗарАз вось сяжУ…
Куру…
П’ю кАву…
І такі спакОй ў маЁй душЫ…
ДзЯкуй за размОву-Весць,
АнЁльчык-ўнУк, ласкАвы –
пад прыглЯдам Вашым,
мае дзЕці-малышЫ…

20 кастрычніка 2013 г.