Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Завушнiцы

Сярэдняя: 4.4 (183 галасоў)

О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканне;
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханні!
Ды ўсё перашкаджалі,
Калі дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.
Але і я — упарты.
I каб свайго дабіцца,
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы.
На гэтых завушніцах
Я напісаў закляцце —
Усё, што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.
Сягоння не ўцячэ ўжо
Ад слоў маіх гарачых
Ні ў час, калі смяецца,
Спявае або плача.
Ні ў час, калі прыляжа,
Змарыўшыся, змярканнем,—
Звіняць ёй завушніцы
Ўсё пра маё каханне.



проста не хапае слоу, каб

проста не хапае слоу, каб выказать свае эмоцыi захаплення гэтым вершам!!!!!!!!!

мне нравится

мне нравится

Мой самы любiмы верш.

Мой самы любiмы верш.

Очень красивое

Очень красивое стихотворение!!!!! Не ошибся тот,кто положил на его музыку!!!!

Володя Мулявин

Володя Мулявин

кул ваще легко учится+ со

кул ваще легко учится+ со смыслом