Завушніцы
Вось табе і шаснаццаць,
Імянінны пірог,
Госці, смех, віншаванні,
Пажаданні дарог.
Самых роўных, шырокіх,
Шчасця, долі ў жыцці,
Каб было табе, Оля,
Па іх лёгка ісці.
І куды б не звярнула
На сваім ты шляху,
Калі будзе патрэба,
Я заўжды памагу.
Не патушыць, хай, замяць
Святло ў нашым акне
Завушніцы на памяць
Ты прымі ад мяне.
Можа будзеш далёка,
Бо прыходзіць твой час,
Паглядзішся ў люстэрка
І ўспомніш пра нас.
2003г.