Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зазімкі

Сярэдняя: 2.8 (11 галасоў)

Ну вось і скончылася восень.
Зіма бярэ сабе прыроду.
Пахмурна. Рэдка блісне просінь,
Схавана сонца ад народу.

Сняжок ціхенька напыляе,
Ляціць, кладзецца на зямлю,
Пачуцці ўпотай затуляе,
Хавае тое,што люблю.

Сабакі быццам звар'яцелі,
Бягуць і брэшуць цэлу ноч.
Мо дзе ваўкі прайсці хацелі?
Ліса з янотам збеглі прэч.

Снягурка, Дзед Мароз гатовы
Хоць заўтра дзетак віншаваць.
-Уздымайце, людзі, уверх галовы
Гасцей ды святы сустракаць.