Імглістасць шэрая… Збавенне
Смугой агортвае душУ,
Як быццам просіць прабачэння,
Пятля, што кажа «задушу».
Сціскае кожны нерв нячутна,
Як дотык слізкае змяі,
Што смерць нясе душой атрутнай
Таму, хто згіне на краі.
Пераляціць пад ногі даху,
Каб прабачэння папрасіць,
За той апошні момант страху,
Калі так хочацца пажыць.
Але не ў гэтай шэрай нудзі,
Сярод сумнення і хлусні,
Дзе шчырасць чыстая у брудзе,
А крывадушнасць на кані.
І можа ў той апошні момант
Пашле яму падказку Бог,
Як выйсце з даху таго дома,
Што сам знайсці ў жыцці не змог.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019
Свидетельство о публикации №119121405343