Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зберажы, Уладар наш, Русь Белую!

Сярэдняя: 5 (16 галасоў)

(малітва)
1
Зберажы, Уладар наш, Русь Белую!
Не запэцкай яе крыві плямамі...
Я звяртаюся з просьбай і вераю,
Што зямля не ўзОрвецца ямамі.
2
Месцы нашых пагостаў і капішчаў
Не чарняць крумкачамі, варонамі.
Зберажы ад драпежніцкіх лапішчаў,
Дзе растуць кіпцюры пад пагонамі.
3
Памажы гадаваць птушку вольную,
Што яшчэ не зусім апярылася…
Смак палёту ўкусіла, бо здольная,
Калі чула моц крыл - ганарылася…
4
Небяспечна ў сягодняшнім выраі,
Палявання сязон не канчаецца...
Не бываюць сцярвятнікі шчырымі,
Кожны дзень на кагосці кідаюцца.
5
Зберажыце, Анёлы, Русь Белую!
Хай квітнее - на доўгія лета…
Я малюся штодзённа… І верую…
Буду ўдзячна бясконца за гэта…

Песня "Зберажы, Уладар наш Русь Белую" - https://www.chitalnya.ru/work/1595885/