Здаецца, назаўжды згубілі мы свой край,
Здаецца, што ўжо не вернем і любоў,
Здаецца, не для нас пабудаваны светлы рай,
Здаецца, не пачуем больш ніколі крык званоў...
Здаецца, нам ужо ніколі не сагрэцца,
Здаецца, не адшукаць мне ўжо былых сяброў,
А можа гэта толькі мне здаецца?
Не, так сапраўды нязгабна склалася жыццё...