Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЗДАРЭННЕ?

Сярэдняя: 3.4 (27 галасоў)
Азірнуўся… Нешта ж ззаду прагучала, ці было… Йшоў па справе невялікай… Йшоў па Менску, бо кудысь мяне цягло… І здалося – хтось мяне паклікаў… Азірнуўся… А - нікога… Быццам я ў сне… …толькі чыйсціх шчоўкат чаравікаў… Нехта ж жа звярнуўся да мяне… Нехта ж клікаў… Супыніўся… Сеў на лаўку… Вуліцу агледзеў… Люду… Асабіста каб уцяміць,хто ж тут, ледзьве-ледзьве… Ну… і хто ж з натоўпу менавіта? Але ж хтосьці мяне ведаў? Хтосьці ж клікаў? Можа маці? Як яна ўдалечы,там, адна? Можа бацька? Дык памёр даўно,калісьці… Жонка? Сын? Дачка? Унучка… Ўнук з калыскі… Ці якаясьці мая жыццёвая Віна, што зрабіў калісьці ненаўмысна? …І пайшоў далей, у роздуме маркотным… Беларусь – вялікая… У жыцці шасцідзесяцігоднім Колькі ж мне сустрэлася людзей… Можа хто знаёмы быў... На бягу і клікнуў… 19 красавіка 2012г. NIke Dunk SB MID