Паводле сюжэтаў
"Тысячы і адной ночы"
- Здурнела! Сорам на вачах губляеш!
Пагардліва зірнуўшы спадылба,
Ўсясветнаму цару ты адмаўляеш
І да грудзей штомоцы прыхінаеш
Нахабнага і брыдкага раба!
І цар, адрынуты, абагаўляе
Тваю між смецця знойдзеную рэч,
А раб каравы твар свой прыкрывае
Ад пацалунаў і цябе піхае,
Нібы свінню: "Пайшла, пачвара, прэч!"
- О той, хто загаворвае сурокі,
Дапамажы, бо звяну, як трава:
Самаадданы, юны, яснавокі,
Мне цар не мілы; нічые папрокі
Не дапамогуць: чую толькі крокі
Карослівага чорнага раба.
Вельмі таленавіта напісана.
Вельмі таленавіта напісана. Моцна гучыць.