Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Здымі, дзіця, пагоны

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Аддала маці хлопца, зусім яшчэ малога
вучыцца на вайскоўца ў сувораўскую школу.
Жыць без бацькоў нелёгка дзіцяці аднаму,
ды й хто такі Сувораў не ведама яму.
То там ён быў героем — у нас наадварот
прыйшоў душыць са зброяй паўстаўшы мой народ.
Пад стрэламі гарматаў тут продкі паміралі,
а потым імем ката вучылішча назвалі.
Не вытрымаць той ганьбы, ні продкам, ні нашчадкам.
Здымі, сынок, пагоны, ды й выкінь іх, дзіцятка.
Ці мала дасталося народу бізуноў?
Чаго жа так сталося, што ў пастку лезе зноў?
Шчэ вернецца Пагоня ў родны свой абсяг,
яшчэ калісьці ўспомнім: мы дома, не ў гасцях.
Шчэ ў вольнае краіне нам давядзецца жыць,
і сцяг свой родны ўздымем, ды й скінем той, чужы!
Здымі, сынок, пагоны, вазьмі ды і сарві,
нашто нам знак ягоны — там літары ў крыві.
Здымі, дзіця, пагоны, здымі хутчэй,
закінь куды падалей, прэч з вачэй!

«Беларуская мааладзёжная» №31 (182) 18.09.1998г.