Згасае сьвечка,мары незямной,
Якую - запаліла ты аднойчы.
У душы пустэча,роспач,неспакой,
І шлях ты гэты зноў не пройдзеш двойчы.
Было яно прыемнае,як сон,
Каханьне нібы сонейка палала.
Ды толькі дождж,а дзе наш парасон?
Хьвіліна – і яго ўжо ня стала.
Згасае сьвечка,цьмее ў душы..
Здаецца сэрцу,так яму трэба.
Але яна жыве тут назаўжды,
А ў іншым і ня можа быць патрэбы..