Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жабракі

Яшчэ не ацэнена
Час прыйшоў – я пра бацьку Мушу верш напісаць Хоць яму не убачыць Гэты верш, не чытаць Не паслухаць ад сына Бо няма ўжо яго Вось ў такую часіну Узяў я ў рукі пяро ……………………. Найстарэйшым хлапчынам Ён у сваім быў двары Давялося мужчынам Стаць яму да пары Яны жылі без бацькі Што прапаў у КДБ Так прыходзілась цяжка Што не снілась табе Ён быу хлопцам упартым Хоць дасыта ня еў Усё ж ісці пабірацца Не хацеў, не хацеў Ён казаў сваёй маці: Ты мне торбу не шый, Не магу пабірацца, Горка так на душы Лепш я пасвіць каровак Буду добрым людзям Буду рэзаць ім дровы Каб ўзамен есці узяць I пайшоў ён уперад Ў пастухі, як у свет Гэта быў яго першы Дзяржуніверсітэт А затым ў партызанах Ўсім хавалісь сялом Камары загрызалі Дождж і сонца сякло А калі на аблаву Немцы йшлі чэп’ю ў лес Ён пад ёлку падлазіў Як барсук ў нору лез Каб яго ненарокам Не дасталі штыком Вось такім быў урокам Подых часу таго… А затым - вызваленне I жыццё без вайны Спадзяванне, натхненне I чаканне вясны I вучоба, і праца I надзея на ўсё I хацелась змагацца За любоў і жыццё Усяго ён дабіўся Жыу, як сам захацеў, I я ім ганарыўся, На яго усё глядзеў Ён ніколі, ніколі Не працягваў рукі А вось зараз ўсё болей Йдзе людзей у жабракі Як на тых я пагледжу Што са смеццевых скрынь Дастаюць сабе ежу - У сэрцы горыч-палын Як я гляну на рукі Што чакаюць грашэй Я не ведаю мукі Што за гэту гаршэй Выйду я на паляну, Стану каля ракі - Усюды, дзе не пагляну, Жабракі, жабракі Сталась так, што мой бацька Надта доўга ня жыў, I ён гэта не бачыў Гэтай чорнай іржы Ён застаўся да края Гаспадар, не жабрак I з нябёсаў мне раіць Каб я жыў толькі так Я пакіну радзіму I паеду у свет Жабраком не згадзіцца Стаць ніколі паэт Kids Footwear Online