Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жаданне

Яшчэ не ацэнена

Вандроўкамі я досвед свой агораў.
Адчуў я разам гордасць і канфуз,
Расчулены ад велічы прастораў,
Уцяміў – я тутэйшы, беларус.

Пазбудземся і спрэчак, і разбораў.
Паразважай і сам сабе не схлусь:
Ёсць лабірынт прыўладных калідораў,
А ёсць краіна з назвай Беларусь.

На жаль, мы не пазбеглі наватвораў,
І метастазы даў драпежны вус.
Радок не зберагу я ад паўтораў –
Я спадзяюся, павылазіць з нораў
Рахманы, памяркоўны беларус.

На свеце мноства галаўных убораў,
Ды галава не цэбар пад картуз,
У Беларусі гонар ёсць і нораў –
Сватам з Расеі выкаціць гарбуз.

Не трэба мне ніякіх дагавораў –
Жывуць француз, татарын і тунгус;
Крумкач і бусел, верабей і жораў…
І я хачу, каб жыў і беларус!