Падаруй мне вачэй сваіх ноч,
Каб мяне агарнула ўсю.
Падаруй сваіх вейкаў млоч,
Каб застацца ў ёй не на пакуль.
Заблукаць хачу ў дзікі хмель
Тваіх вуснаў і рук тваіх,
Зноў пачуць я жадаю шэпт:
“Ты – каханка, ты - лепш за ўсіх!”
Ты збяры ў свае далоні
Вечароў аксаміты ўсе,
Запляці іх у маёй касе,
А астатняе кінь на скроні,
Ты імя мне сваё падаруй,
Каб у роспачы моц надавала,
Каб у стыгу душу сагравала, -
Падаруй, падаруй, не шкадуй.
Падаруй, прашу песню сваю,
Што да позніцы позняй спяваў,
Пра саколіка, волю й пятлю,*
Пра тугу, што ў сэрцы трымаў.
Скажаш мне:”Вельмі шмат хочаш ты,
І ўсё ад мяне, ад аднога?”
Адкажу:”Я кахання хачу, болей…
болей, напэўна, нічога”.
23.06.1988г.
* Песня С.Сокалава-Воюша”Воля і пятля”, прысвечаная К.Каліноўскаму