Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вольга Цярэшчанка

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Абудзіся, мая Беларусь,
Узбадзёрся ад доўгага сну,
Загучы мовай продкаў сваіх
І скажы на ўвесь свет:”Я жыву!
Я жыву ў завулках старых,
Дзе спалохана ззяюць вачніцы
Старых вокнаў здзічэлых дамоў –
Доля лепшая ўжо ім не сніцца.
Я ў дзікім вятрыску жыву,
Што на прашчураў дзьме курганы
І на ўзгоркі 30-х гадоў, -
Сумнай долі прыдбалі яны.
У яскравых калядках жыву,
У вяснянках дзяўчат-талаковак,
У ку пальскіх паганскіх начох,
У жывой караткевіцкай мове…”
Абудзіся, мая Беларусь,
Узбадзёрся ад доўгага сну,
Загучы мовай продкаў сваіх
І скажы на ўвесь свет:”Я жыву!”
1988г.



Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

Ах, обмануть меня не трудно,
Я сам обманываться рад.

А.С.Пушкін

Рэдкія стрэчы – лёс спракавечны:
Позна сустрэліся ў гэтым жыцці.
Сэрцв кранулі – мне крылы вярнулі.
І…зніклі ціха, каб зноўку прыйсці.
Ваша Ягамосць, Вы зусім не хтось
для мяне , кажу я, што на сэрцы маю.
Маю прагу Вас у самоты час,
Я чакаю Вас, бясконца Вас чакаю.
Жарсці да ночы, вочы – у вочы,
Быццам у Пушкіна ўзяты сюжэт,
Дык падманіце, толькі пакіньце
Шчасця кранальна-святы менуэт.
Ваша Ягамосць, Вы зусім не хтось
для мяне , кажу я, што на сэрцы маю.
Маю прагу Вас у самоты час,
Я кахаю Вас, бясконца Вас кахаю.

06.09.2006г.



Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)

Падаруй мне вачэй сваіх ноч,
Каб мяне агарнула ўсю.
Падаруй сваіх вейкаў млоч,
Каб застацца ў ёй не на пакуль.

Заблукаць хачу ў дзікі хмель
Тваіх вуснаў і рук тваіх,
Зноў пачуць я жадаю шэпт:
“Ты – каханка, ты - лепш за ўсіх!”

Ты збяры ў свае далоні
Вечароў аксаміты ўсе,
Запляці іх у маёй касе,
А астатняе кінь на скроні,

Ты імя мне сваё падаруй,
Каб у роспачы моц надавала,
Каб у стыгу душу сагравала, -
Падаруй, падаруй, не шкадуй.

Падаруй, прашу песню сваю,
Што да позніцы позняй спяваў,
Пра саколіка, волю й пятлю,*
Пра тугу, што ў сэрцы трымаў.

Скажаш мне:”Вельмі шмат хочаш ты,
І ўсё ад мяне, ад аднога?”
Адкажу:”Я кахання хачу, болей…
болей, напэўна, нічога”.

23.06.1988г.

* Песня С.Сокалава-Воюша”Воля і пятля”, прысвечаная К.Каліноўскаму



Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

ВОЛЬГА ЦЯРЭШЧАНКА ( нар. у 1964г.)
Роздум ля помніка “Бітва пры Мілавідах”,
пастаўленага савецкай уладай
(за некалькі гадзін да пачатку
ўрачыстасцей прыбівалася шыльда, проста ў
камень, гэта – трэці помнік у адным і тым
жа месцы, першы-ад царскай Расіі, другі-ад
палякаў)
Адпісацца, прамаўчаць,птушачку
паставіць….
Хіба ж,людцы. можна так: усё святое
зганіць?
Ёсць сумленне ў цябе? Мой адказ:”Ніколі!”
Звык гадамі ты душыць тых, хто прагнуў
волі.
Гэй. Кастусь, паўстань,вядзі
хлопцаў-касінераў
На таго, хто любіць пыл уздымаць без меры.
Хто крычыць”Мой край родной, о как ты мне
милый!”,
А затым - бульдозерам па бацькоў магілах.
Гэты помнік ты сабе, бюракрат, паставіў.
Таннасць і душы сваёй пустацвет уславіў.
Гэй, свядомы беларус, уздымі свой сцяг!
Павядзі народ сляпы на Мілавід працяг.

07.06.1988г.