Няўтульна ў халодным доме. Пуста ў доме вялізным. Толькі…
Толькі постаць жанчыны тонкай ля расчыненага вакна.
Сярод сцен нерухома-бятонных, сярод цемры халодных комнат
Пасялілася ноччу бяссоннай жорсткая цішыня.
За вакном – валацуга-вецер лісце рве і разносіць смецце. У бясконца-прамёрзлым свеце дождж непрыпынна лье.
А жанчына глядзіць з надзеяй у вільготную тую завею. А жанчына ў прынца верыць, Што прыйдзе калісь да яе.
І ператворыцца дом ў прыгожы палац. У расквітнеўшых садах птушкі будуць спяваць.
Кінуць плакаць дажджы. І да зорак скрозь ранні паплывуць дзве душы ў акіяне кахання.
Ды праходзяць, праходзяць міма абаяцельныя мужчыны – баранэты, віконты, маркізы…
Хтосьці з дамамі. У справах – хтось.
А жанчыну ніхто не заўважа, не падыйдзе, не абдыме адважна…
Так праходзяць і вечар і мары, тыдні, месяцы, маладосць.
І патроху знікае вера. І надзея спяшае за дзверы. На жаночыя ж рукі вее золкі вецер і падае снег…
Толькі слёзы змахне з расніцы: “Калі лёс мой ужо не з прынцам, дык — было б да каго прытуліцца, быў бы побач жывы чалавек.”
І ператворыцца дом у прыгожы палац. У расквітнеўшых садах птушкі будуць спяваць, кінуць плакаць дажджы. І да зорак, скрозь ранні, паплывуць дзве душы ў акіяне…