Пад снегам засынаюць агнявым,
А прачынаюцца ізноў на волі
Пад подыхам турботлівым Тваім.
Танцуй, жыцьцё,
да попелу, да болю,
Да спазму ў горле, вогнішча ў грудзях!
Сябе мы безнадзейнасцю няволім,
Няверай безпрытульных і бадзяг.
І кожны дзень, і кожны год паволі
Сівеем, мітусімся – дагарым...
А недзе хутка ажывуць леўкоі
Пад подыхам турботлівым Тваім.