У духмянай траве
Сярод жыта і дрэў,
Дзе блакітная сінь,
Чуеш жаўранка спеў.
Як зальецца званком
Жаўранок малады,
Будзе пець для цябе
Да абеда тады.
То зніжаецца ўніз,
То ўзнімаецца ўверх,
І над полем дрыжыць
Яго звонкая трэль.
Ён да сонца ляціць,
Ён аб сонцы пяе
І любоў да яго
Ён табе аддае.
Мой крылаты пясняр,
Мой крылаты пяюн,
Ты прынёс да мяне
Многа мараў і дум.