Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жнівень

Сярэдняя: 3.4 (8 галасоў)
Поўніць паветра спякотаю жнівень. Душна. І многія ў хаце сядзяць. Не выйшаў ва двор нават вецер лянівы І нерухомыя дрэвы стаяць. Мабыць, панурацца надта тугою, Што хутка золата скінуць лістоў. Людзі пад сонца спякотным канвоем Крочаць паволі па зоне двароў. Жвавым патокам, пылячы шыны, І ажыўляючы хуткасцю дзень, Побач імкліва нясуцца машыны, Можа, як людзям ім хочацца ў цень. Ходзіць нуда, як убогі бадзяга, З клункам што цягнецца ў нейкую даль, І, дварняком падляцеўшы нязграбным, Ты, адзінота, мне лапу падай. Сонныя думкі снуюць хаатычна, Мэты няма ў іх, дый сэнс не як раз, І на душы вяла, душна крытычна, Як і на вуліцы ў жнівеньскі час. Толькі да восені стукае ў дзверы, Сонечных дзён прадвяшчае канец, Светлых гадзін перагледжвае меры, Жнівень – апошні лета ганец. Air Jordan Trainer Essential