Жнiвень, арэхi i жоўтыя восы, Што замiналi цябе цалаваць. Першы маток павуцiны бялёсы. Пах пераспелай травы ў галавах.
Недзе на пожнi рыпелi калёсы. Недзе натужна маторы гулi... Грэшнае шчасце на грэшнай зямлi. Жнiвень... Арэхi... I жоўтыя восы...