Спелаю лістотай
Упаду на слоту.
Хто я? Дзе я? Хто ты?
Ліст: ляжу пад плотам.
Мне тут сумна вельмі.
Дождж імжыць, як шэльма.
Нібы вуж з патэльні,
Б’юся ў час пякельны.
Быў раней зялёны.
Жыў з галінкай клёна.
Але стаў улюбёны
У палёт да скону.
Я ляцеў прыгожа.
Вецер, ўзяўшы ножык,
Шлях мой растрыножыў
Лёгка, хутка, гожа.
Восень баб’іх нітак,
Не прайдзі хоць ты так! —
На мой свэтар рыжы
Свой адбітак вышый.