Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жураўліная легенда.

Яшчэ не ацэнена

Курлыкаюць у вышыннях журавы,
Спяшаюцца ў далёкую дарогу.
Яе падкажуць ім знаёмыя вятры,
І ў спадарожы мабыць дапамогуць.

Ля мохавых збіраюцца балот,
Важак сваю ахоўвывае стаю.
Нялёгкі іх чакае пералёт,
Таму курлычуць гучна са слязамі.

Жыве легенда ў памяці славян,
Калі іх прашчуры пакутвалі ад набегаў.
Іх захапіць рашыў татарскі хан,
І знішчыць гордых хлебаробаў.

Сярод лясоў, балот хаваў іх павадыр,
На востраве са стаяй журавоў.
Тый быў народ для журавоў кумір,
Яны карміліся з іх пахатных палёў.

Але ж дазнаўся ўсё варожы хан,
Паслаў татарскае агромістае войска.
Ён загадаў паймаць усіх жанчын,
А племя вынішчыць і кінуць у балота.

Страшэная прысутнічала лютасць,
Пасыпаліся стрэлы на людзей.
Паглынула мясцовая балоцістасць,
Там тысячы няпрошаных гасцей.

І ў гэты час над востравам ускружылі
Падняўшыся ўсе птушкі ў непагодзь.
Яны крыламі племя ўсё закрылі,
Атручаныя стрэлы праймалі іх наскрозь.

Курлыкалі параненыя птушкі.
І капала з іх ран на востраў кроў.
Чырвоных ягад там віліся стужкі.
Іх журавінамі пазней народ назваў.

І збілася тут з панталыку войска,
Пабегла прэч з зямлі славян.
Легенды старажытнай адгалоскі,
Хвалюе душы хрысціян.

11.08.2022 г.

Па матывах матэрыла газеты Міёрскія навіны за 23.09.2013г.