Мы Жыткаўшчыну  будзем
У песнях праслаўляць.
З птушынага палёту
Абшары аглядаць.
Тут край азёр, затокаў
І Прыпяці - ракі,
Яе малых прытокаў–
Науці і  Сцвігі.
На Прыпяцкім  Палессі
Раздолле і прастор.
На лузе, на ўзлессі
Птушыны пеўчы хор.
У голасе  салоўкі
Гучыць любоўны трэк.
У пошуках сяброўкі
Пазыўнае «літ-чэк».
Пярэстай качкі голас
“га-гаг, га-гаг “у кустах,
Бы лопнуў двойчы полаз
Зімою  на санях.
Нясуцца  галасочкі
“Ціці- ціці, цык –цык”.
То спевы -малаточкі
Малінавак  малых.
Нясе над гладдзю чайка
Крыклівае «аг-аг”.
І крык той патанае
У  водах, берагах.
Кулік сваё балота
Нахвальвае “тлюі”.
Пагода хоць ці слота,
Не трэба  край другі.